Міліцыя затрымала падазраваных у забойстве лейтэнанта Яўгена Патаповіча, і гэта славяне, а не цыгане ці каўказцы, як паведамлялі раней са спасылкай на міліцэйскія перамовы. Пра гэта Свабодзе распавёў Леанід Казіміраў, цыганскі барон з раёну Грабянёва — месца кампактнага пражываньня цыган у Магілёве.

«У мяне дакладная інфармацыя, што гэта не цыганы», — сказаў Казіміраў Свабодзе.

Ён дадаў, што затрыманых учора ўначы цыган пачалі выпускаць з ізалятару часовага ўтрыманьня.

«Гэтае злачынства — вялікі боль для ўсіх, — сказаў Казіміраў. — І я рады, што затрымалі падазраваных. Яны ня маюць ніякага дачыненьня да цыган».

Сьледчы камітэт і міліцыя пакуль не пацьвярджаюць інфармацыі пра затрыманьне падазраваных.

Увечары 16 траўня невядомыя выкралі лейтэнанта дарожна-патрульнай службы ДАІ Яўгена Патаповіча. Меркавана, ён адзін выехаў на выклік у магілёўскі мікрараён Чапаеўка і быў захоплены. Пазьней Патаповіча знайшлі мёртвым.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...