Уладальнікі барбершопа «Чэкіст» падалі на Змітра Дашкевіча заяву. Складзены пратакол аб «правапарушэнні». Дашкевіча будуць судзіць за тое, што ён «упарта навязваў сваю прысутнасць, на неаднаразовыя заўвагі спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў… ва ўльтыматыўнай форме патрабаваў змяніць назву і мэблю, чым выявіў знявагу да грамадства».

Уладзімір Някляеў, Беларуская праўда

 

Наколькі я помню, “знявагу” да «грамадства» (двух цырульнікаў-«чэкістаў», якія ў міліцэйскім пратаколе запісаныя сведкамі «правапарушэння»), выяўляў не адзін Дашкевіч. З ім у той цырульні былі яшчэ трое. Але судзіць будуць яго аднаго. Чаму?..

Бо да 25 сакавіка, да дня, на які прызначанае святочнае шэсце з нагоды 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі, застаецца трохі болей за месяц. Час пачынаць зачыстку тэрыторыі. І найперш трэба пасадзіць напярэдадні дня Волі тых, хто ні ў якім разе не згодзіцца адзначаць нацыяналнае свята на сабачніку, на плошчы Бангалор. Статкевіч «зачышчаны» – займеў 10 сутак за “пікет” на Акрэсціна. Мне таксама за інтэрв’ю «Белсату» 10 сутак выпісалі. А вось Дашкевіча пакуль пасадзіць няма за што – за ўсё ўжо адсядзеў. Таму і падключылі цырульнікаў-«чэкістаў». Правялі з імі бяседу – і яны напісалі тое, што Дашкевіч справядліва называе даносам.

Мяне не клапоцяць малапрыстойныя (за якія рукі не падаюць) дзеянні цырульнікаў – гэта іх праблемы. Мяне насцярожваюць дзеянні ўлады, да якой ад аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя БНР ідуць такія ўзнёслыя, з песнямі і танцамі, пасланні, накіроўваюцца гэткія мяккія, хоць ты іх да мяккага месца прыкладвай, прапановы, а рэжым, як той воўк, усё ў свой лес глядзіць. Дэкларатыўна выказваючыся праз асобных сваіх прадстаўнікоў за тое, каб адзначыць 100-годдзе БНР, рэжым рыхтуецца зусім да іншага свята. Да 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі, якое збіраецца адзначыць «з усім народам». І выглядае на тое, што найперш – з амапам і спецназам, якія ў чарговы раз будуць «стрыгчы» народ дручкамі ў «барбершопе» на праспекце Незалежнасці.

Ні на адну папанову Агкамітэту па святкаванні вялікай падзеі, выбітнай даты беларускай гісторыі з боку ўлады не было пакуль ніводнана станоўчага адказу. Падобна, што надзеі на ўзаемапаразуменне, на агульнанацыянальнае яднанне пад ідэяй незалежнасці – гэта рамантычныя ілюзіі, якія ўсё яшчэ блукаюць у асяродку беларускага дэмакратычнага руху.

Уладзімір Някляеў


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.