У 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася на 14 тысяч дзяцей менш, чым летась. Праблема, пра якую Еўрарадыё пісала яшчэ ў кастрычніку, нарэшце, стала відавочнай і для ўладаў.

www.i-sonnik.ru

 

Колішні міністр аховы здароўя, а цяпер віцэ-прэм’ер Васіль Жарко, наведваючы РНПЦ “Маці і дзіця”, патлумачыў змяншэнне нараджальнасці “скарачэннем колькасці жанчын фертыльнага ўзросту”.

Але, на думку віцэ-прэм’ера, гэта не адзіная прычына падзення нараджальнасці. Таксама Васіль Жарко паскардзіўся, што жанчыны сёння ці ўвогуле не хочуць нараджаць, ці не гатовыя нарадзіць больш за адно дзіця. Гэта ператвараецца ў вялікую праблему для ўзнаўлення насельніцтва.

На кожную сям’ю ў Беларусі сёння ў сярэднім прыходзіцца па 1,7 дзіця. Віцэ-прэм’ер лічыць, што “павінна быць больш за два”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: