Фінансаванне тэлеканалу падтрымлівае старшыня кіроўнай партыі «Права й справядлівасць» Яраслаў Качыньскі.

500 польскіх злотых   Narodowy Bank Polski

 

На працу ў 2018 годзе «Белсат» атрымае ад ураду Польшчы 20 млн злотых (паводле сённяшняга курсу – больш за 4 млн 760 тыс. эўра), паведамляе Польскае Радыё са спасылкай на партал press.pl. Такую суму тэлебачанне атрымае на моцы папраўкі ў польскі закон аб бюджэце, якую на разгляд у Камісію публічных фінансаў унесла адна з дэпутатак кіроўнай кансэрватыўна-каталіцкай партыі «Права й справядлівасць».

Паводле рэсурсу, магчымасць, што папраўка ня будзе прынятая дэпутатамі, раўняецца амаль нулю, паколькі яе прыняццё падтрымлівае кіраўнік кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі, якога называюць «чалавекам нумар адзін» у польскай дзяржаве.

Штогод на функцыянаванне «Белсату» патрэбна 27-28 млн злотых. Да 2016 году МЗС Польшчы давала са свайго бюджэту на тэлеканал ад 16 млн да 20 млн злотых у залежнасці ад году. Частка грошай паступала ад замежных грантадаўцаў, урадаў ды кампаній, напрыклад, Бі-Бі-Сі.

30 снежня 2016 году Міністэрства замежных справаў Польшчы ў аднабаковым парадку спыніла пагадненне аб фінансаванні «Белсату».

У снежні сёлета тэлебачанне адзначыць 10-гадовы юбілей.

Чытайце па тэме:  Журналістку Аліну Скрабунову асудзілі на 690 рублёў за супрацу з «Белсатам»

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.