Старшыню непрызнанага беларускім ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Мечыслава Яськевіча і старшыню Рады СПБ Анжаліку Борыс затрымалі 29 верасня на памежным пераходзе «Брузгі».

Анжаліка Борыс

Анжаліка Борыс

Яны ехалі ў Польшчу, паведамляе прэс-сакратара Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пісальнік.

– Больш чым тры гадзіны іх трымалі, рабілі асабісты агляд падрабязны таксама разгляд самаходу, на якім яны ехалі. Узялі асабістыя паперы, якія яны везлі. Парабілі ксеракопіі гэтых дакументаў. І пасля гэтага іх прапусцілі ў Польшчу.

Па словах Анджэя Пісальніка, капіяванне дакументаў адбывалася без прысутнасці Борыс і Яськевіча , а таксама без прысутнасці панятых, як то прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пра сітуацыю з затрыманнем распавядае прэсавы сакратар Саюзу Палякаў Анджэй Пісальнік:

– У гісторыі дзейнасці Саюзу палякаў раней такія затрыманні на мяжы мелі прыкметы правакацый. Між іншым, у 2006 годзе Анжаліка Борыс, якая вярталася з Вільні, была затрыманая паміж Літвой і Беларуссю, яе аўтамабіль быў скіраваны на падрабязны агляд. І тады ў аўтамабіле за люстэркам “знайшлі” нейкі пакецік нібыта з наркотыкамі, што пасля аказалася няпраўдай. Такая правакацыя адбылася ў 2006 годзе.

Кіраўніцтва непрызнаванага ўладамі саюз палякаў у Беларусі неаднойчы падвяргалася ціску і асабліваму дагляду на мяжы. Таксама стала вядома аб пагрозе закрыцця польскіх школ, дзе школьныя прадметы вывучаюць на польскай мове.

Крыніца: Радыё Рацыя

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...