У межах планавай падрыхтоўкі да сумесных стратэгічных вучэнняў узброеных сіл Беларусі і Расеі „Захад-2017” адбудуцца сумесныя спецыяльныя вучэнні з органамі ваеннага кіравання, злучэннямі, вайсковымі часцямі і арганізацыямі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння Узброеных Сіл дзвюх краін.

Як паведамляе прэс-служба беларускага Міністэрства абароны, з 23 ліпеня для ўдзелу ў вучэннях у Беларусь пачалі прыбываць падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл РФ. Беларускім і расейскім вайскоўцам неабходна будзе сумесна ажыццявіць падрыхтоўку пунктаў і сродкаў кіравання злучэннямі, вайсковымі часткамі і арганізацыямі тылавога, тэхнічнага (матэрыяльна-тэхнічнага) забеспячэння ўзброеных сіл дзвюх краін, а таксама абсталяваць раёны (участкі мясцовасці) практычных дзеянняў войскаў (сіл).

Рацыя

Чытайце па тэме:  Александр Алесин: Путин указал Лукашенко его место
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: