На наступным тыдні Эмэрсан Мнагагўа наведае Беларусь, якая ад летась актыўна дапамагае Зімбабвэ здабываць алмазы і будаваць дарогі. Прэсавы сакратар Мнагагўа назваў гэты візіт «стратэгічным», паведамляе Белсат.

Reuters

 

Летась Зімбабвэ наведаў Віктар Шэйман, кіраўнік справамі  . Падчас таго візіту абедзве краіны дамовіліся аб супольным стварэнні прадпрыемстваў, развіцці інфраструктуры, будове чыгункі і шашаў ды стварэння лагістычных цэнтраў.

Найважнейшым для Беларусі сталі кантракты на пастаўку ў афрыканскую краіну лесанарыхтоўчай, дарожна-будаўнічай і грузавой тэхнікі на суму амаль у $ 60 млн.

Апроч Беларусі, наведае Расею, Казахстан і Азербайджан. Пасля гэтага Мнангагўа скіруецца ў Швейцарыю, дзе возьме ўдзел у Сусветным эканамічным форуме, які пройдзе з 22 па 25 студзеня.

У мінулым месяцы Аб’яднаная алмазная кампанія распачала эксплуатацыю драбільнага абсталявання, якое набыла ў Беларусі, падае «NewsdzeZimbabwe».

Эмерсану Мнагагўа – 76 гадоў. Ён прыйшоў да ўлады пазалетась у выніку ваеннага перавароту пасля канфлікту з дыктатарам Робэртам Мугабэ. Падчас кіравання апошнягя Мнагагўа быў адказны за рэпрэсіі ў краіне.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: