У Міністэрства юстыцыі Беларусі 27 чэрвеня пададзены пакет дакументаў для рэгістрацыі Рэспубліканскага праваабарончага аб’яднання «ПАКТ» (Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах).

prav_chal

Рашэннем устаноўчага сходу  яго старшынёй абраны доктар юрыдычных навук прафесар Міхаіл Пастухоў, намесніка – Віктар Карняенка, выканаўчым дырэктарам – праваабаронца Леанід Судаленка.

Ствараемая праваабарончая арганізацыя і яе дзейнасць павінны будуць спрыяць выкананню Рэспублікай Беларусь сваіх міжнародных абавязацельстваў у пытаннях правоў чалавека. Стварэнне такой арганізацыі наспела даўно. Бо Беларусь з’яўляецца адным з лідэраў па звароце грамадзян у ААН аб парушэнні правоў чалавека. На сёння Камітэтам ААН па правах чалавека вынесена амаот 60 рашэнняў па Беларусі, у якіх усталяваны тыя ці іншыя парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў грамадзян Беларусі, аднак ні адно з гэтых рашэнняў так і не выканана кіраўніцтвам нашай краіны.

Па словах Леаніда Судаленкі, усе пададзеныя дакументы старанна правераныя юрыстамі і экспертамі​, сярод якіх былі і Міхаіл Пастухоў​, і Юрый Чавусаў​, таму падставаў для адмовы ў рэгістрацыі тэарэтычна не мусіць быць. Аднак цікава будзе паглядзець, што калі Мінюст усёткі нам адмовіць, то на якой падставе, хіба што чарнілы ў подпісах будуць не зусім фіялетавыя.

Сама працэдура падачы ўсяго пакета дакументаў, разам з квітанцыямі аб аплаце дзяржаўнага мыта, заняла ў канцэлярыі Мінюста не больш за 5 хвілін. Адказ жа заснавальнікі мусяць атрымаць цягам месяца.

Крыніца: Вясна

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...