Здымак помніка апублікаваў у сваім «​Фэйсбуку»​ грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка. Менавіта ён у кастрычніку мінулага году абвясціў збор сродкаў на помнік палкаводцу ва ўрочышчы Мерачоўшчына.

Такіх прыгожых помнікаў вы яшчэ не бачылі. Але да адкрыцця не хачу паказваць, каб быў сюрпрыз )Дзякуй усім, хто верыў і…

Geplaatst door Gleb Labadzenka op donderdag 3 mei 2018

Урачыстае адкрыццё заплянаванае на 12 траўня. У Марачоўшчыну Івацэвіцкага раёну будзе арганізаваны аўтобусны тур.

«Такіх прыгожых помнікаў вы яшчэ ня бачылі, — адзначае Глеб Лабадзенка. — Дзякуй усім, хто верыў і падтрымаў — толькі разам мы маглі зрабіць такое. Але дзякуй і тым, хто ня верыў — гэта таксама добра падагравала азарт».

Праект падтрымалі 685 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць пазначаныя на адмысловай шыльдзе каля помніка.

Бюст Тадэвуша Касьцюшкі ёсць на тэрыторыі амбасады ЗША ў Менску. У Мерачоўшчыне з’явіцца першы паўнавартасны помнік Касцюшку ў краіне.

Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 году ў Марачоўшчыне на Берасцейшчыне. Вядомы як змагар за свабоду ва ўсім свеце. Нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША. У 1794 годзе кіраваў антырасейскім паўстаннем за незалежнасць Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША.

Мытны камітэт Беларусі ня стаў браць грошы за перавоз скульптуры

Мытны камітэт Беларусі ня стаў браць грошы за перавоз скульптуры цераз мяжу — яе адлілі ва ўкраінскім Харкаве. Улічваючы мастацкую вартасць і значнасць для краіны, Міністэрства культуры прызнала скульптуру культурнай каштоўнасцю і накіравала ў Мытны камітэт адпаведны ліст. Зборы маглі скласці поўны кошт помніка — больш як 22 тысячы рублёў.

Cядзіба Тадэвуша Касцюшкі была знішчаная падчас Другой сусветнай вайны. Новы будынак пабудаваны ўжо ў незалежнай Беларусі на падмурку XVIII стагоддзя. Адкрыццё музэю Тадэвуша Касцюшкі адбылося ў верасні 2004 году.

У кастрычніку 2017 швайцарскія беларусы ўсталявалі помнік Касцюшку і шыльду з беларускім надпісам ў горадзе Залятурн, дзе памёр нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША.

Радыё Свабода

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: