У Беларусі знізілі з 16 да 14 гадоў узрост крымінальнай адказнасці за некаторыя злачынствы. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч. Новаўвядзенне прадугледжвае закон аб унясенні зменаў і дадаткаў у шэраг кодэксаў Рэспублікі Беларусь.

zareshetkoy

Паводле слоў Міцкевіча, з 14 гадоў будуць прыцягваць да крымінальнай адказнасці за крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі (артыкул 212-ы Крымінальнага кодэксу), за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі (415-ы артыкул КК). Адзначаецца, што на гэты крок давялося пайсці з-за павелічэння падобных злачынстваў, здзейсненых непаўналетнімі, паведамляе БЕЛТА.

Чытайце па тэме:  Совершено вооруженное нападение на конвой суда Советского района Минска
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: