26 кастрычніка ў Беларусі зноў падаражаў бензін. На гэты раз — не на адну, а адразу на дзве капейкі (на 1,7%), інфармуе “Белнафтахім”.

dneprovec.by

 

Бензін АІ-92-К5-Еўра цяпер каштуе 1,19 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,27 рубля, АІ-98-К5-Еўра —1,48 рубля. А вось дызельнае паліва не падаражэла, паведамляе Еўрарадыё.

У “Белнафтахіме” патлумачылі неабходнасць падняць цэны на бензін тым, што адбыўся рост кошту нафты, таксама трэба было выраўнаваць рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва з цэнамі ў краінах-суседзях (найперш у Расіі).

Апошні раз паліва даражэла ў Беларусі 6 траўня 2017 года. Тады цэны выраслі на 1 капейку. Гэта было пятае падаражанне паліва на капейку за год.

Размовы пра тое, што паліву прыйшоў час даражэць, вядуцца з канца верасня. Намеснік гендырэктара “Беларуснафты” Сяргей Каморнікаў казаў тады, што ў канцэрна ёсць усе падставы для павышэння цэнаў на 5%:

“Кошт барэля нафты на сусветных пляцоўках вырас да 59 долараў за барэль. Сёння ў Беларусі бензін каштуе танней, чым у Расіі, якая здабывае ў шмат разоў больш нафты. Кан’юнктура рынку падштурхоўвае да таго, што цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі могуць вырасці”.

Еўрарадыё падлічыла, што кожная дадатковая капейка ў кошце бензіну прыносіць дзяржаве $8,7 млн за год.

Чытайце па тэме:  Семашко: население платит за отопление только 16%

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.