У праекце бюджэту Беларусі на 2019 год не закладзеныя выдаткі на правядзенне выбараў ці рэферэндумаў. Пра гэта Еўрарадыё распавяла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Фота: Яўген Ярчак, TUT.BY

 

“Сапраўды, у нас па графіку наступны год не з’яўляецца выбарным, таму Міністэрства фінансаў палічыла, што не мае права ўключаць нейкія сродкі на правядзенне выбарчай кампаніі. На наступны год прадугледжаныя толькі сродкі на ўтрыманне Цэнтральнай выбарчай камісіі”.

Цяпер мы ведаем, што ў “нявыбарны” 2019 год Цэнтрвыбаркам будзе каштаваць беларусам 538 тысяч рублёў ($255 тысяч па курсе Нацбанка на 26 кастрычніка). Гэта па 44 тысячы ($21 тысяча) на месяц.

У 2018 годзе, калі ў Беларусі выбіралі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, выдаткі на ЦВК былі ў 36 разоў большыя і складалі 19,5 млн рублёў ($10 млн).

Але ці можна па адсутнасці грошай у бюджэце зрабіць выснову, што парламенцкіх ці прэзідэнцкіх выбараў ці рэферэндуму ў 2019 годзе не будзе? Не, сцвярджае Лідзія Ярмошына. Сродкі на правядзенне выбарчай кампаніі могуць быць вылучаныя пасля прызначэння выбараў.

“Такое магчыма, але механізм будзе больш складаны, — працягвае Лідзія Ярмошына. — Пры прызначэнні выбараў трэба будзе даваць даручэнне ўраду, каб ён зрабіў адпаведную пастанову і знайшоў гэтыя сродкі са сродкаў дзяржаўных выдаткаў. Такое магчыма”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: