Штодзённа з 20 гадзіны да поўначы бяздомныя атрымаюць медычную і харчовую дапамогу ў спецыяльным аўтобусе.

pixabay.com/CC0

 

Штодзённа з 20 гадзіны да поўначы бяздомныя ў Гданьску атрымаюць медычную, гігіенічную, харчовую дапамогу ў спецыяльным аўтобусе. Штодзённа ікарус будзе ездзіць акрэсленай трасай і будзе затрымлівацца ў некалькіх месцах, паведамляе radyjo.net.

Мяркуецца, што ў Гданьску можа быць каля 800 бяздомных.

У аўтобусе будзе ездзіць медык, які зможа апрацаваць раны, а сацыяльны працаўнік паінфармуе пра магчымасці карыстання прытулкамі і пра магчымасці атрымаць цёплую вопратку. У аўтобусе таксама будуць раздаваць гарачы суп. Персанал аўтобуса будзе не толькі аказваць дапамогу бяздомным, ён таксама будзе заахвочваць іх пасяліцца ў прытулках ці начлежках.

Траса аўтобуса будзе заканчвацца каля адной з такіх начлежак, каб жадаючыя маглі непасрэдна даехаць да пляцоўкі.

Адрамантаваны ікарус перададзены для патрэб «мабільнай дапамогі для бяздомных» прадпрыемствам Гданьскія аўтобусы і трамваі. Плюсам гэтага аўтобуса з’яўляецца тое, што нават пры заглушаным рухавіку ў кабіне дзейнічае абаграванне, таму пры нагодзе бяздомныя змогуць у ім пагрэцца.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: