8 чэрвеня Глускі райвыканкам выдаў распараджнне “Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў”, паводле якога кіраўнікам арганізацый загадана забяспечыць “ва ўстаноўленым законам парадку накіраванне работнікаў падведамасных арганізацый да 20 чэрвеня для сельскагаспадарчых работ па нарыхтоўцы сена згодна дадатку”. Прычым аб’ёмы сенанарыхтовах падзелены паміж мужчынскай часткай працоўных калектываў, паведамляе ПЦ “Вясна”.

bishaul.ru

bishaul.ru

Згодна з дадаткам да распараджэння, у працэс сенакосу уключана 34 прадпрыемствы з Глуску і Глускага раёна, з разлікам нарыхтоўкі – 300 кг на аднаго чалавека, і планам агульнага накосу 337 600 кг сена.

sena-glusk-60608

Праваабаронцы ПЦ “Вясна” звярнуліся ў пракуратуру Глускага раёна з просьбай правесці праверку распараджэння на адпаведнасць заканадаўству, адмяніць распараджэнне Глускага райвыканкама “Аб аказанні дапамогі ў нарыхтоўцы кармоў”, а таксама прыняць меры пракурорскага рэагавання ў дачыненні да старшыні Глускага райвыканкама В.Л. Царыкава.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: