11 сакавіка прыкладна ў 14:30 ў калідоры вучэбнага корпуса гомельскага Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту абрынулася частка столі. Абваліўся тынк, які пацягнуў за сабой і сістэму пластыкавай падвеснай столі. Здарэнне адбылося ў той час, калі студэнты былі на занятках, паведамляе Еўрарадыё.

Фота даслалі студэнты БелДУТ

 

“Сядзеў на занятках, ішла пара. Раптам побач з нашым кабінетам нешта вельмі добра так бабахнула, — распавёў Еўрарадыё адзін са студэнтаў універсітэта. — Гэта вельмі дзіўна, бо зусім нядаўна, можа, менш за паўгода таму, менавіта ў гэтым калідоры рабілі рамонт. Добра яшчэ, што ніхто не пацярпеў і гэта здарылася не падчас перапынку, калі студэнты выходзілі з кабінетаў”.

Па словах студэнта, абломкі і тынку прыбралі досыць хутка, а вось дзірка засталася. Цяпер непасрэдна пад месцам абрушэння стаіць парта.

Кіраўніцтва БелДУТ кажа, што столь абрынулася з-за таго, што будынак універсітэта даволі стары:

“Сітуацыя не тое каб штатная. Будынак не новы, таму і адбыўся зрыў столевага тынку, які ні на каго не патрапіў. У гэты час ішлі заняткі. Праблема не ў тым, што рамонт быў зроблены няякасна, а менавіта ва ўзросце навучальнага корпуса. Ніякіх наступстваў для студэнтаў не было”.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...