Суд Цэнтральнага раёну Гомлі мае 28 ліпеня распачаць разгляд крымінальнай справы па абвінавачваньні арганізаванай групоўкі ў хабарніцтве і пасярэдніцтве ў дачы хабару, злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, махлярстве.

Дасьледавалася справа УКДБ па Гомельскай вобласьці.

Паводле вэрсіі сьледзтва, у склад групоўкі ўваходзілі службоўцы Гомельскай мытні і прадстаўнікі некаторых камэрцыйных структураў — усяго каля двух дзесяткаў чалавек. Фігуранты, парушаючы беларускія правілы аўтамабільных перавозак і рашэньне Камісіі Мытнага саюзу аб прымяненьні вэтэрынарна-санітарных правілаў, спрыялі перавозкам садавіны й гародніны, іншых прадуктаў харчаваньня без фітасанітарнага кантролю з Расеі ў Беларусь і ў зваротным напрамку. За гэта атрымлівалі хабары й дзялілі паміж сабою. Падзеі адбываліся два-пяць гадоў таму.

Ад абвінавачаных праз абаронцаў і сваякоў стала вядома, што ня ўсе фігуранты справы прызнаюць сваю віну.

Разгляд крымінальнай справы мае пачацца ў будынку Гомельскага абласнога суду ў другой палове дня, паведамляе Радыё Свабода.

Чытайце па тэме:  Відэаблогера Максіма Філіповіча цягаюць па судах: акт чацвёрты
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: