Познім вечарам 18 жніўня на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў у Гродне легкавы аўтамабіль урэзаўся ў калону танкаў, якая накіроўвалася ў бок Ласосна. Паводле папярэдняй версіі ў ДТЗ вінаваты кіроўца аўтамабіля, які праігнараваў ваенных рэгуліроўшчыкаў.

Як паведамляюць сведкі, у момант сутыкнення аўтамабіль моцна пацярпеў і па ўсёй верагоднасці аднаўленню не падлягае. Сам жа кіроўца і пасажыры аўтамабіля не пацярпелі. Але да трагедыі заставалася зусім няшмат, паведамляе Hrodna life.

“Вінаваты грамадзянскі. Па словах ДАІ кіроўца легкавушкі праігнараваў ваенных рэгуліроўшчыкаў і не заўважыў чырвоныя і сінія спецсігналы транспарту суправаджэння, а калі коратка – захацеў праскочыць паміж гусенічнай тэхнікай ў калоне. Спяшаўся напэўна”. – распавёў Hrodna.life адзін са сведкаў аварыі.

Атрымаць каментар у ДАІ з нагоды ДТЗ пакуль не атрымалася.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...