У Гродне ў “Цэнтр гарадскога жыцця” 9 кастрычніка на сустрэчу з расійскім гісторыкам, філосафам і даследчыкам анархізму Пятром Рабавым брутальна ўварваліся супрацоўнікі міліцыі.

Пётр Рабаў. Ілюстрацыйнае фота

 

Пад час сустрэчы была запланаваная лекцыя Пятра Рабава “Лібертарная сацыяльная думка апошняй траціны XX – пач. XXI cтст.”. Па папярэдняй інфармацыі, міліцыя затрымала каля 20 чалавек, у тым ліку і лектара. Зараз вядома, што ўдзельнікаў мерапрыемства даставілі ў РУУС. У памяшканні “Цэнтра гарадскога жыцця” адбыўся ператрус, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Паведамляюць, што кожнага з затрыманых апытваць супрацоўнікі міліцыі.

Заўтра аналагічная лекцыя планавалася ў Баранавічах.

«Пакуль падрабязна патлумачыць па гэтым моманце нічога не магу, бо праводзіцца праверка. Адзінае, што мы можам пацьвердзіць, што там некаторыя рэчы вымаліся. Нібыта матэрыялы экстрэмісцкага характару. Праводзіцца разбор», – сказаў Радыё Свабода начальнік прэс-службы Гарадзенскай абласной міліцыі Яўген Дудко.

Чытайце па тэме:  Александра Рыбаченко освободили из Ельского РУВД

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.