Былога бізнесоўца Віталя Манько затрымалі міліцыянты. Жонка блогера з 4 дзецьмі забарыкадавалася ў доме. Да яе ломяцца міліцыянты, паведамляе Белсат.

Віталь Манько

 

Віталь можа знаходзіцца ў пастарунку, дакладная прычына затрымання невядомая.

Віталь Манько вядзе папулярны відэаблог і паказвае рэальны стан калінкавіцкай гаспадаркі.

Мясцовыя жыхары блогера падтрымліваюць – за паўгода існавання канала на яго падпісаліся амаль 2 тысячы чалавек. А вось намеснік старшыні калінкавіцкага райвыканкаму Віктар Замосцік – наадварот папракае, маўляў, Манько паказвае сітуацыю неаб’ектыўна.

Апошнім часам блогер атрымліваў ананімныя званкі з пагрозамі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: