У ім будуць распрацоўваць новыя стратэгіі ў галіне контрвыведчай дзейнасці альянсу.

PAP/Jacek Bednarczyk

 

У Кракаве адбылося афіцыйнае адкрыццё Экспертнага цэнтра контрвыведкі Паўночнаатлантычнага альянсу. У цырымоніі прынялі ўдзел міністры абароны Польшчы, Славаччыны, Румыніі і Вугоршчыны.

Стварэнне Экспертнага цэнтра контрвыведкі NATO у Кракаве – гэта супольная ініцыятыва Польшчы й Славаччыны. Падтрымку праекту абяцалі Вугоршчына й Румынія. Сваіх спецыялістаў у цэнтр адправяць таксама Харватыя, Літва, Нямеччына, Італія, Чэхія м Славенія.

Мэта цэнтру – пашырэнне магчымасцей процідзеяння рознага характару дзейнасці чужых разьведвальных службаў. У цэнтры будуць, між іншым, распрацоўваць новыя канцэпцыі й стратэгіі ў галіне контрвыведчай дзейнасці альянсу.

У Кракаве таксама будуць ладзіць спецыялізаваныя курсы для агентаў, сярод іншага, у галіне барацьбы з кіберпагрозамі.

У цяперашні час у рамках Паўночнаатлянтычнага альянс дзейнічаюць 24 розныя экспертныя цэнтры.

Польскае Радыё

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: