У Крэве пачалося аднаўленне Княскай вежы знакамітага замку. Працы вядзе ААТ „Белрэстаўрацыя”. Галоўная паўразбураная вежа замку зараз у рыштаваннях. Яшчэ да дажджоў рэстаўратары апрацавалі муры адмысловай рошчынай, якая не дазволіць расці моху, з’яўляцца грыбку і плесені.

Зараз над Княскай вежай узводзіцца своеасаблівы „парасон”, які будзе абараняць аб’ект ад ападкаў і далейшага разбурэння. Штодзённа тут працуе каля 10 чалавек. Распрацаваны адмысловы дзяржаўны праект кансэрвацыі з далейшай рэстаўрацыяй усяго замку. У першым парадку мяркуецца аднавіць менавіта Княскую вежу, дзе плануецца размясціць магчымую экспазіцыю і продаж сувеніраў.

Фота: Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: