У Лідскім раёне пацярпеў крушэнне самалёт Су-25. Аб загінулых або пацярпелых пакуль няма звестак.

su25

30 верасня ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Су-25. Пра гэта TUT.BY паведамілі адразу некалькі крыніц. Інфармацыі аб загінулых і пацярпелых пакуль няма.

Атрымаць каментар у Міністэрстве абароны пакуль не ўдалося.

Як паведаміла ў сваім Facebook Юлія Ганчарова, «на месцы крушэння самалёта самалёта ў Гродзенскай вобласці ўжо пачала працаваць следчая група. Па ходзе будзем інфармаваць. Загінулых і пацярпелых няма».

Як дадае Еўрарадыё, здарэнне адбылося каля 11.50. Падчас правядзення планавых палётаў Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны «ў выніку пазаштатнай сітуацыі згубіў кіраванне». Лётчык катапультаваўся, яго ўжо знайшлі, ён не пацярпеў.

На зямлі пацярпелых і разбурэнняў таксама няма — штурмавік зваліўся ў бязлюднай мясцовасці, паведамляе By24.org.

Для высвятлення прычын авіякатастрофы ў Міністэрстве абароны Беларусі створана спецыяльная камісія. Аб спыненні палётаў Су-25 у прэс-службе ваеннага ведамства пакуль не паведамляюць.

By24.org дадае, што самалёт Су-25 быў распрацаваны ў пачатку 1970-х гадоў XX стагоддзя ў савецкім АКБ імя Паўла Сухога. Усяго было выпушчана 1320 адзінак. У ліку эксплуатантаў Су-25 засталося толькі тры краіны — Расія, Украіна і Беларусь, усім ім самалёты дасталіся пасля распаду СССР у працэсе падзелу маёмасці савецкіх ВВС.

Усяго на ўзбраенні ВПС Беларусі да сёння было 18 самалётаў Су-25 і 5 вучэбна-баявых СУ-25УБ. Усе яны базуюцца на аэрадроме 116-й гвардзейскай Радамскай Чырванасцяжнай штурмавой брыгады ў горадзе Ліда.

Крыніца: Наша ніва

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: