Помнік заснавальніку замка і гораду Ліды — князю Гедыміну, паводле палажэння аб конкурсе, плянуюць усталяваць побач з паўночнай сцяной Лідзкага замка.

Князь ВКЛ Гедымін. Славутыя асобы Беларусі. Ляілея і Валянцін Варэцы

 

У палажэнні аб арганізацыі і правядзенні конкурсу эскізных праектаў помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін» гаворыцца, што кампазыцыйнае і плястычнае рашэнне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях клясычнага нацыянальнага манумэнтальнага мастацтва.

Кіраўнік Лідзкай гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы Станіслаў Суднік адзначае яшчэ адно важнае патрабаванне: у конкурсе могуць браць удзел скульптары і архітэктары, якія маюць прафэсійную адукацыю.

«Пачытаўшы палажэнне аб конкурсе, я не знайшоў там упамінання менавіта пра конны помнік, бо размова ўвесь час вялася менавіта пра конны помнік князю Гедыміну. Мне здаецца, што перавагу будзе мець менавіта такі праект. Князь Гедымін, дарэчы, ня проста заснавальнік замка, але і гораду, і ён павінен быць з усімі атрыбутамі вялікакняскай улады. Праўда, я перакананы, што беларускія скульптары гэта і самі выдатна разумеюць».

Станіслаў Суднік

Галоўным, паводле Судніка, зараз, канечне, будзе цана і якасць выканання. Ён нагадаў, што ідэя ўсталяваць помнік князю Гедыміну ўпершыню прагучала на круглым стале паміж уладамі і грамадзкасцю гораду ў 2004 годзе. Тады, паводле яго, было прынята рашэнне аднавіць Лідзкі замак і паставіць побач з ім помнік заснавальніку замка і гораду — князю Гедыміну.

Чытайце па тэме:  Хто стаіць за кіраўніцтвам лідскага рынку, якое сёмы год цягне з іпэшнікаў грошы

«Я ведаю, што некалькі эскізаў ужо падрыхтавана. Але ў Беларусі шмат таленавітых скульптараў і архітэктараў. Варта дачакацца, калі ўсе іх працы будуць прадстаўленыя на конкурс».

Прыём працаў на конкурс скончыцца 15 лістапада 2017 году.

Радыё Свабода


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.