У Магілёве ня будуць увекавечваць удзел сямʼі Лукашэнкаў у суботніках. Гарвыканкам лічыць усталяванне помніка «Бурлакі на суботніку» немэтазгодным. У Менску ж ініцыятыву прафсаюзнага актывіста з Магілёва Аляксея Паўлоўскага яшчэ збіраецца разглядаць Галоўнае ўпраўленне ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі, пiша Радыё Свабода.

Ініцыятыву Паўлоўскага падтрымалі сваімі подпісамі 17 магілёўцаў. У лісце чыноўнікам Магілёўскага і Менскага гарвыканкамаў аўтар звароту назваў дапамогу Лукашэнкаў беларускай гаспадарцы «гістарычнымі падзеямі і грамадзянскім подзвігам». На думку сябра прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, помнік Лукашэнкам прыцягне турыстаў, што будзе садзейнічаць папаўненню дзяржаўнай казны.

Аляксей Паўлоўскі, архіўнае фота

 

Адказам з Магілёўскага гарвыканкаму Паўлоўскі не задаволены і збіраецца скардзіцца ў аблвыканкам, бо ў лісце не аргумэнтуецца, чаму ўсталяванне помніка немэтазгоднае.

«Калі давядзецца судзіцца з магілёўскімі чыноўнікамі, то я гатовы», — кажа ён.

«Мая ініцыятыва вельмі сурʼёзная, бо яна паказвае, наколькі трывалыя савецкія традыцыі ў галовах кіраўнікоў Беларусі. Ленін нёс бервяно, калі была разруха, а цяпер усе гэтыя бярвёны на будоўлях перацягваюць краны.

Людзей змушаюць удзельнічаць у суботніках, бо ведаюць, што яны ня могуць пратэставаць. Усе на кантрактах. Для паказухі робяць карцінку. Два тыдні таму ў Кармянскім раёне ў людзей сабралі грошы, нібыта яны ўдзельнічалі ў суботніках. Заробкі і так мізэрныя, а іх яшчэ болей абіраюць».

У Менску прафсаюзны актывіст прапанаваў паставіць помнік каля гімнастычнага комплексу, які дапамагалі ўзводзіць на суботніку Лукашэнкі.

Чытайце па тэме:  Магілёўскі аблвыканкам: Верш "Клеветникам России" на помнік не вернем

«Турысты да такіх помнікаў ішлі б з ахвотай і смяяліся б з дураты нашых чыноўнікаў», — кажа Паўлоўскі.

Збіраецца звярнуцца Аляксей Паўлоўскі і да самога Лукашэнкі, каб дабудавалі корпус Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту. Будоўля ў цэнтры Магілёва доўжыцца больш як 20 гадоў. Праз нястачу сродкаў абʼект, які стаіць менш як за трыста мэтраў ад аблвыканкаму, закансэрваваны.

«Лукашэнка ўчора выказаўся наконт даўгабудаў, дык хачу нагадаць пра магілёўскі. Колькі ён кіруе Беларуссю, столькі гэты абʼект ня могуць скончыць, — кажа Паўлоўскі».


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.