Разбор па справе магілёўскага блогера Аляксандра Ірхо можна лічыць судовым прэцэдэнтам. Журналіст перамог у спрэчцы з Упраўленнем унутраных справаў мясцовага аблвыканкаму, якое выступала ў ролі пазоўніка. Падставаю стала грамадскае апытанне, якія Аляксандр размясціў у суполках у сацыяльных сетках.

sud

«Кожны грамадзянін мае абавязак паведамляць аб правапарушэннях з боку дзяржаўных органаў. Гэта грамадзянскі абавязак», – кажа Аляксандр Ірхо.

Канфлікт міліцыі з журналістам пачаўся пасля публікацыі даследавання, адно з пытанняў якога гучала: «Якую суму грошай вы давалі супрацоўнікам ДАІ Магілёўскай вобласці? У апытанні ўзялі ўдзел каля 1700 чалавек. Значная частка апытаных прызналася, што ім даводзілася даваць даішнікам розныя сумы: ад пяці да ста долараў і больш.

Слова «хабар» у апытанні не фігуравала. Аднак у міліцыі звесткі назвалі паклёпніцкімі, а судовы пазоў датычыў абароны дзелавой рэпутацыі ДАІ і УУС. Аднак ад пачатку праваабаронцы лічылі яго поўным хібаў.

«Калі дзелавая рэпутацыя, то маецца на ўвазе толькі эканамічная дзейнасць, а ў пазове УУС пра ніякую эканамічную дзейнасць гаворка не вядзецца, што мы дыскрэдытавалі іх эканамічную дзейнасць», – кажа праваабаронца Барыс Бухель.

Прадстаўнікі міліцыі патрабавалі ад блогера зняпраўдзіць інфармацыю ды кампенсаваць маральныя шкоды. Аднак суд Ленінскага раёну Магілёва не знайшоў у матэрыялах Ірхо знявагі дзелавой рэпутацыі міліцыі ды не задаволіў пазоў.

«Падчас судовага паседжання выявілася, што гэтая справа вельмі рэзанансная. Ужо пайшлі аналагічныя апытанні ў іншых рэгіёнах. Нават была адміністратыўная справа ў Менску», – распавядае праваабаронца Барыс Бухель.
Але ці ўсе справы атрымаюць такое заканчэнне? Паслязаўтра ў Гомлі працягнецца суд над незалежным журналістам Кастусём Жукоўскім. Фрылансер не аднойчы публікаваў сюжэты пра лёсы людзей на Гомельшчыне, якія зазналі міліцэйскага гвалту. Сам Жукоўскі ў чэрвені быў затрыманы і жорстка збіты міліцыянтамі ў Лоеве падчас падрыхтоўкі відэаматэрыялаў аб эканамічным заняпадзе ў рэгіёне.

А цяпер начальнік Лоеўскай міліцыі Бухаўцоў просіць суд прызнаць звесткі ў сюжэтах Жукоўскага абразлівымі для ягонага гонару ды спагнаць з журналіста кампенсацыю памерам у дзве тысячы рублёў.

А гэтая іншая гісторыя пра тое ж самае міліцэйскае сваволле. У ліпені дзевяцігадовага Улада Палхоўскага са Століна жорстка збіў мясцовы інспектар Вадзім Прылуцкі – нібыта за тое, хлопец зачапіў ягонага сына.

«Ён двойчы ўдары мяне ў грудзі і ў жывот. Пасля па нырках», – кажа пацярпелы Улад Палхоўскі.
Нягледзячы на медычную экспертызу, якая зафіксавала пабоі, суд прыпынілі. За тое пачалося іншае разбіранне. Жонка інспектара патрабуе ад бацькоў збітага хлопца тысячу рублёў кампенсацыі за нібыта маральную шкоду.

«Калі ў рэжыму няма грошай, каб утрымліваць свае сілавыя структуры, яны пачынаюць выхадзіць за рамкі. Гэта адзінае чым можа расплаціцца з імі сістэма. Яны адчуваюць сябе беспакаранымі. Праблема атрымоўвае сістэмны характар», – мяркуе Вольга Маёрава з ініцыятывы «Крок да закону».
Тэарэтычна кожная з такіх сітуацыяў…

« Гэта ўдар пад дых усёй сістэме, усяму афіцэрскаму корпусу», – калісьці сказаў міністр МУС Ігар Шуневіч.
Але як сведчыць рэчаіснасць, пакуль пад дых ад міліцыі атрымоўваюць шараговыя грамадзяне. Абараніць жа свае правы большасць з іх не мае ніякіх шанцаў.

Белсат

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: