Бацькі гімназіі №7 у Маладзечне заўважылі, што на будынку каля школы з’явіўся новы надпіс, паведамляе Рэгіянальная газета.

У будынку мяркуецца размясціць установу для начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства. Аднак будынак пад гэту справу абралі акурат так, што вакол знаходзяцца ўстановы адукацыі. Гімназія №7, садкі №27 і №12. Проста насупраць ЗАГСа, а недалёка медыцынскі і музычны каледжы.

Бацькі абураныя, што людзі асацыяльнага выгляду і ладу жыцця будуць негатыўна ўплываць на дзяцей. На іх думку, для такой установы неабходна абраць іншае месца. А для дзяцей суседства з падобнай установай будзе несці адмоўны прыклад.

Каб звярнуць увагу на сітуацыю, бацькі рыхтуюць зварот у райвыканкам.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...