На вуліцы Талбухіна, 5 абрынуўся гаўбец. Два месяцы таму гаспадар зьвяртаўся ў ЖЭС. Прыходзіла камісія, але ня выявіла пашкоджаньня. Гаспадар настойваў, каб гаўбец адраманавалі, каб пазьбегнуць няшчасны выпадак. Тады яму паабяцалі, што да верасьня яго адрамантуюць.

«Я ведаў, што ён абрынецца два месяцы таму. Я выйшаў на гаўбец, і ён пада мной хруснуў, — сказаў ён у інтэрвію Радыё Свабода. — На гаўбец ужо два месяцы не выходзіў, нават сабаку не выпускаў».

«Дзякуй Богу ніхто не пацярпеў», — кажа відавочца ў размове з Радыё Свабода. За імгненьне да абрынаньня каля гаўбца была жанчына, але яе ў апошні момант адцягнуў сабака.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...