Ад 1 кастрычніка набылі сілу змены ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».

Паведаміць міліцыі пра іншаземцаў неабходна цягам трох гадзін

 

У адпаведнасці з дакумэнтам, гатэлі, санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі, суб’екты аграэкатурызму, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія здаюць жыллё, на працягу трох гадзін павінны ўведаміць органы міліцыі пра засяленне іншаземцаў.

Інфармацыю пра замежных грамадзянаў, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, можна накіраваць «нарачным», праз адзіны партал электронных паслугаў ці аўтаматызаваную інфармацыйную сыстэму «Гасцініцы».

Як удакладняецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, адмова ад перадачы звестак ці парушэнне тэрмінаў інфармавання пацягнуць штраф у памеры ад 4 да 20 базавых велічынь.

А што з расейцамі? Ніхто ня ведае

Разам з тым у аддзелах грамадзянства і міграцыі пры ўпраўленнях унутраных спраў на пытанне Радыё Свабода так і не змаглі патлумачыць, ці трэба інфармаваць органы правапарадку пра засяленне грамадзянаў Расеі.

Фармальна жыхары так званай «саюзнай дзяржавы» маюць аднолькавыя правы з беларусамі і, калі зыходзіць з гэтага, ня лічацца ў Беларусі іншаземцамі.

Удакладніць, ці так гэта, у дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі адмовіліся, у прэсавай службе УУС Менгарвыканкаму адказалі, што ня ў курсе справы.

Ва ўпраўленні грамадзянства і міграцыі Менскага аблвыканкаму пасля працяглых кансультацыяй прыйшлі да высновы, што паведамляць пра расейцаў усё ж трэба — маўляў, ніякіх выключэнняў з правілаў ім не даводзілі.

Чытайце па тэме:  Раман Якаўлеўскі: Наўрад ці АБСЕ здольная спыніць рэпрэсіі ў Беларусі

У грамадзкай арганізацыі «Адпачынак у вёсцы», якая аб’ядноўвае аграсядзібы па ўсёй краіне, таксама ня ведаюць, ці трэба падаваць у міліцыю звесткі пра расейцаў.

 


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.