18-20 ліпеня адбудзецца рабочы візіт міністра замежных спраў Латвіі Эдгарса Рынкевічса ў Беларусь.

фото delfi.lv

 

Падчас візіту запланавана яго сустрэча з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, паведамляе прэс-служба МЗС.

Абмен візітамі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Латвіі стаў штогадовым і рэгулярным з 2013 года.

Уладзімір Макей і Эдгарс Рынкевічс абмяркуюць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, абмяняюцца меркаваннямі аб сітуацыі ў рэгіёне і перспектывах узаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

Праграмай візіту дэлегацыі таксама прадугледжаны сустрэчы ва ўрадзе і міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Чытайце па тэме:  В Минске в ближайшее время цены на услуги такси могут упасть на 10—20%

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.