Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір з афіцыйным візітам наведвае Беларусь 18-20 сакавіка, паведамляе БАЖ.

Арлем Дэзір сустрэнецца з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, кіраўнікамі і журналістамі СМІ, медыя-экспертамі.

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ ўважліва сочыць за сітуацыяй у галіне медыя ў Беларусі.

Сваю пазіцыю ён агучваў пасля агалошвання крымінальнага прысуду Марыне Золатавай, масавых затрыманняў журналістаў па “справе БелТА”, ператрусаў у гродзенскіх фрылансераў.

Апошні раз прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў сустракаліся з Арлемам Дэзірам 10 снежня мінулага года ў Вене, дзе падрабязна расказалі пра найбольш вострыя праблемы са свабодай медыя ў Беларусі.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...