8 верасня ў 18.00 у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адкрыецца выстава мастацкіх прац Друйскага мастацкага пленэру. 

Фота: Кацярына Лаўрыненка

 

На экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за 80 прац звыш 40 прафесійных мастакоў з Беларусі і замежжа, якія ўдзельнічалі ў друйскіх пленэрах у апошнія тры гады.

Апошні летні пленэр «Скарынер» праходзіў на Браслаўшчыне і быў прысвечаны 500-годдзю выдання Святога Пісання на беларускай мове. Працы са «Скарынера» будуць экспанавацца ў Мінску да канца гэтага года. Карціны з папярэдніх гадоў — на працягу месяца.

Адкрыццё выставы пройдзе ў белай зале Чырвонага касцёла. У ім прыме ўдзел адзін з арганізатараў пленэра — пробашч друйскай парафіі кс. Сяргей Сурыновіч, які таксама піша карціны.

Валянціна Грамыка, Catholic.by

Чытайце па тэме:  Статкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Германіі
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: