У Мінску агучылі прысуд па справе пра разборку з бітай і бензапілой, паведамляе Еўрарадыё.

Здарэнне адбылося ў кастрычніку мінулага года каля кавярні “Маяк” у Серабранцы. Там біліся дзве кампаніі, агулам — 5 чалавек. Двое хлопцаў патэлефанавалі сваім сваякам, папрасілі іх забраць. 49-гадовы бацька аднаго з удзельнікаў бойкі з’явіўся з драўлянай бітай у руках. Аднаму з маладых людзей ён нанёс не менш за тры ўдары бітай, не менш за восем удараў нагамі і рукамі па целе і галаве. Цялесныя пашкоджанні былі пазней прызнаныя цяжкімі. Таксама мужчына душыў хлопца ланцугом, з-за чаго той некалькі разоў падаў і стукаўся галавой.

Старэйшы брат збітага хлопца, які таксама прыехаў да кавярні, дастаў з багажніка аўтамабіля… бензапілу і завёў яе. Нібыта, такім чынам спрабаваў спыніць бойку. Ніхто ад бензапілы не пацярпеў. Матэрыялы з крымінальнай справы ў дачыненні яго і іншых удзельнікаў бойкі вылучылі для правядзення праверкі.

Як інфармуе прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі, за асабліва злоснае хуліганства “мужчына з бітай” асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: