14 кастрычніка каля шостай гадзіны вечара ў Мінску ў прастору «210 METROV» уварваліся супрацоўнікі АПАПу. У гэты момант у памяшканні праходзіў канцэрт “Minsk edge day 2017”. Каля 50 чалавек, якія на той момант прысутнічалі на канцэрце, пасадзілі ў аўтобусы і павезлі ў РУУС Партызанскага раёну.


Затрыманыя падчас канцэрту 14 кастрычніка ў Партызанскім РУУС. Фота Ірыны Арахоўскай

Вядома, што ў ліку затрыманых актывіст Вячаслаў Касінераў, мастак Максім Пякарскі, журналістка Ірына Арахоўская. Максім Пякарскі паспеў паведаміць ПЦ “Вясна”, што ў адным з аўтобусаў яго і яшчэ каля 20 чалавек паклалі на падлогу і збівалі.

 

Пазней Ірына Арахоўская паведаміла, што яе “паставілі на расцяжку і моцна білі”.

Усе затрыманыя знаходзяцца ў РУУС Партызанскага раёна.

Стала вядома, што каля сёмай вечара ў РУУС супрацоўнікі АМАП прывезлі ўдзельнікаў некаторых гуртоў, якія павінны былі выступаць на канцэрце. Па папярэдняй інфармацыі, затрымана 8 музыкаў.

Чытайце па тэме:  Суд прекратил дело о незаконности строительства 19-этажного дома на пересечении Васнецова-Плеханова в Минске

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.