Напярэдадні паседжання ў Мінску Рады канферэнцый біскупаў Еўропы на Чырвоным касцёле на ахвяраванні парафіян былі ўсталяваныя электрычныя званы. Але званілі яны нядоўга – забараніў Мінгарвыканкам.

Фото с сайта krynica.info

 

Пра гэта падчас Святой Імшы 24 верасня распавёў пробашч касцёла ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк.

“Кажуць, што перашкаджае мясцовым жыхарам. Але на многіх цэрквах і касцёлах у Мінску ёсць званы, і ім званіць не забараняюць. А касцёлу з больш чым 100-гадовай гісторыяй забараняюць”, – адзначыў у размове з карэспандэнтам Krynica.info святар.

Разам з тым у раёне Чырвонага касцёла вельмі мала жылых дамоў, асноўныя будынкі – адміністратыўныя. Кажа Надзея Гацак, жыхарка дома па вуліцы Ленінградскай, адной з бліжэйшых жылых вуліц да Чырвонага касцёла: “Выходзячы на балкон, было вельмі прыемна чуць званы, было нейкае адчуванне еўрапейскасці. Асабіста мне яны не перашкаджалі, а за зачыненымі вокнамі іх наогул не было чуваць”.

“Я лічу, што Мінску не хапае званоў”, – дадала яна, адзначыўшы, што не чула скаргаў на званы і ад суседзяў.

Чытайце па тэме:  Российский спецназ из… Могилева

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.