У Мінску міліцыя праз акно штурмавала кватэру, з якой выкінулі сабаку.

Здарылася гэта ўдзень 26 жніўня ў Сухараве. Нецвярозая кампанія выкінула з 5 паверху шчанюка, які ўпаў на бетон і загінуў. Відавічцы выклікалі міліцыю, але ў кватэры, адкуль выкінулі сабаку, ім не адчынілі. Давялося падключаць МНС: праваахоўнікі трапілі ўнутр праз акно, па пажарнай лесвіцы.

У кватэры была гаспадыня, 50-гадовая жанчына, а таксама двое мужчын. Усе былі п’яныя. Гаспадыню характарызавалі як праблемную — жанчына злоўжывае алкаголем, яе сын трапіў у ЛПП і прывёў адтуль дваіх сяброў. Паўтара месяца таму ён памёр, а сябры засталіся жыць у яго маці.

 

Міліцыя затрымала аднаго з мужчын, які выкінуў сабаку з акна. Праводзяцца разбіральніцтвы, каб прыцягнуць яго да адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Аднак паводле арт.339 КК яму пагражае або буйны штраф, або арышт на 15 сутак, перадае Еўрарадыё са спасылкай на тэлеканал АНТ.

Ужо ўвосень у Беларусі могуць увесці новы закон, паводле якога за такое злачынства будуць караць зняволеннем тэрмінам да году.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...