Супрацоўнікі ДАІ атрымалі паведамленне пра нецвярозага кіроўцу на вуліцы Волаха ў Мінску ўвечары 1 мая. Яны спрабавалі спыніць кіроўцу «Мерседэса», але той спрабаваў уцячы. Адзін з інспектараў павіс на дзвярах аўто. Машына паехала проста з ім.

Пасля павароту на вялікай хуткасці інспектар упаў на праезную частку. Ён атрымаў траўмы, аднак яго жыццю нічога не пагражае, піша “Наша ніва”.

Праз некалькі хвілін п’янага кіроўцу ўдалося затрымаць — ён патрапіў у затор перад светлафорам.

У кіроўцы «Мерседэса» выявілі 2,7 праміле алкаголю. На яго складзена 9 пратаколаў аб адміністрацыйных парушэннях, заведзеная крымінальная справа за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў.

Чытайце па тэме:  Все лидеры стран ОДКБ подтвердили участие в минском саммите 30 ноября

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Leave a comment