У Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцях Расіі на мяжы з Беларуссю ўводзіцца рэжым памежнай зоны. Адпаведны загад падпісаў кіраўнік ФСБ РФ Аляксандр Бортнікаў, ён ужо апублікаваны і набудзе сілу з 7 лютага (дакумент можна пабачыць тут). На мяжы з нашай краінай з’явяцца “папераджальныя знакі”, яе перасекчы можна будзе толькі ў пэўных месцах у вызначаны час.

gra

Такое рашэнне Масквы магло стаць нечаканасцю для ўладаў Беларусі. Як інфармуе тэлеканал АНТ, у МЗС і Дзяржпамежкамітэце Беларусі пакуль устрымліваюцца ад каментароў наконт увядзення Расіяй рэжыму памежнай зоны, паведамляе Еўрарадыё.

Пакуль невядома, ці звязана з’яўленне загаду кіраўніка ФСБ з тым, што Беларусь з 12 лютага ўводзіць пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін (пры ўездзе замежнікаў праз Нацыянальны аэрапорт Мінск). Дагэтуль мяжы паміж Беларуссю і Расіяй не было.

Чытайце па тэме:  На беларуско-литовской границе очереди из фур, на украинских трассах - блокада

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.