“100 сацыяльных інавацый з Фінляндыі” – так называецца кніга палітыка і лекара Ілка Тайпалы. Пераклаў яе Якуб Лапатка, які стала жыве ў Фінляндыі.

Фота Яўгена Бяласіна

Перакладчык прыехаць на радзіму не змог. На мінскіх прэзентацыях, якія адбыліся 30 і 31 травеня ў Шведскім цэнтры і атэлі  Double Tree by Hilton, былі аўтар, выдавец, фінскія дыпламаты, прадстаўнікі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Ілка Тайпала і пасол Крыстар Мікельсон

Ілка Тайпала згадаў, што беларуская гэта 27-ая мова, на якую перакладзены ягоны бестсэлер. Нечакана двойчы даказаў, што фінскія хлопцы сапраўды гарачыя. Чакалася пра войны з Расіяй, “кактэйлі Молатава”. Так, гэта ў кнізе ёсць. Але Ілка, паказваючы на жонку, таксама былога палітыка, сказаў, што сем’і раней належалі да варагуючых бакоў, і што Фінляндыя нарадзілася ў выніку зацятай грамадзянскай вайны. “Яе бок былі “чырвоныя”, мы за незалежнасць. Мая партыя перамагла”.

Больш гаворка ішла пра салідарнасць, кампрамісы, угоды. “Мы калі маўчым, то маўчым на дзвюх мовах”, – сказаў спадар Тайпала. (У Фінляндыі дзве дзяржаўныя мовы – фінская і шведская, шведскае насельніцтва складае 5 адсоткаў і мае большасць у некаторых населеных пунктах бліжэй да мяжы са Швецыяй).

Аўтар згадаў таксама нядаўнюю прэзентацыю расейскамоўнай версіі сваёй кнігі.”Было гэта ў рэдакцыі афіцыйнага выдання расійскага чынавенства – у “Российской газете”. Дык калі мы сказалі, што не баімся Расіі, то сарвалі апладысменты”.

Чытайце па тэме:  Аляксандр Тамковіч: Калі б нехта сказаў, што мы будзем будаваць АЭС, я б адправіў яго да псіхіятра

Выдавец кнігі Уладзімір Сіўчыкаў сказаў, што ў Беларусі гэтая кніга будзе карысная найперш кіраўнікам рознага рангу – у ёй даюцца правераныя рэцэпты рашэння складаных праблем. “Кніга неўзабаве будзе даступнай у бібліятэках і кнігарнях. Зробім так, каб кошты былі дэмакратычныя.”

Тыя, хто не пашкадаваў часу і прыйшоў на прэзентацыю, атрымалі кнігу, – правільна, як прэзент! Нездарма ж “прэзентацыя” . Ну ды гэта жарт. Бо ў кнізе чырвонай ніткай праходзіць думка, што “на халяву”, “з паветра” нічога не бывае. Дзеля поспеху трэба працаваць.

Фактычна, Ілка Тайпала ўклаў зборнік карацелек выбітных людзей Фінляндыі – паспяховых палітыкаў, грамадскіх дзеячаў,  аўтараў сацыяльных іннавацый.  – пра  складнікі-каменьчыкі той прыгожай мазаікі поспеху, якім безумоўна з’яўляецца фінскі дзяржаўны незалежніцкі праект. Бо Фінляндыя займае першыя месцы ў Еўропе і нават у свеце па такіх ключавых пазіцыях. як адукацыя, здаровы лад, якасць жыцця, некарумпаванасць, бяспека.

“Якім развітым,  збалансаваным павінна быць грамадства, каб пагадзіліся даплачваць людзям дапамогу па дагляду нямоглых сваякоў. І немалыя грошы – ад 300 да 600 еўра!”  – падзялілася стыль-рэдактар кнігі Раіса Шастак.

Каму з нас нецікава будзе даведацца, як за пару гадоў удвая паменшыць колькасць дарожна-транспартных здарэнняў са смяротным зыходам? Як удвая знізіць колькасць хворых на шызафрэнію?  Чаму ўся Фінляндыя можа адначасова пайсці парыцца (больш за два мільёны саун на 5 з паловай мільёнаў насельніцтва).  І яшчэ дзясяткі цікавостак першага рангу!

Чытайце па тэме:  Аляксандр Тамковіч: Калі б нехта сказаў, што мы будзем будаваць АЭС, я б адправіў яго да псіхіятра

Адзінае, пра што няма ў кнізе і што ў кулуарах закідалі аўтару як папрок – гэта тлумачэнне, чаму Фінляндыя трымае першае месца ў свеце сярод развітых краін па колькасці помнікаў Леніну.

Нагадаю, прафесійнага рэвалюцыянера Ульянава-Леніна ў 1917 годзе са Швейцарыі немцы пераправілі ў запламбаваным вагоне  праз сваю тэрыторыю ў Швецыю і далей  у Расію. Як паведамляюць у сваіх гістарычных рэпартажах нямецкія кінадакументалісты, “Ільліча”  забяспечылі вялікімі грашыма, каб той дэстабілізаваў краіну і вывеў яе з вайны. Пасля звяржэння манархіі буржуазны ўрад даведаўся пра такую місію “правадыра пралетарыяту”, і яго было вырашана арыштаваць. Леніна пераапранулі пад  рабочага і схавалі ў шалашы каля станцыі Разліў, на фінскай тэрыторыі.

“Быў удзячны фінам, таму і адпусціў іх з Расіі, – “жартавалі ўсур’ёз” удзельнікі прэзентацыі. – А яны яму помнікі, помнікі…”

Але паправіцца можна будзе – аўтар сказаў, што кніга яшчэ будзе перавыдавацца.

“Дарэчы, на большую колькасць моў перакладзены толькі фінскі народны эпас “Калевала” – беларуская мова стала 61-й, – падкрэсліў кіраўнік Аддзялення пасольства Фінляндыі ў Мінску Лаўры Пуллала і запрасіў на святочныя мерапрыемствы з нагоды фінскага юбілею ў сталіцы Беларусі.

“Лічба 100 ў загалоўку кнігі добра стасуецца са 100-годдзем незалежнасці нашай краіны”, – сказаў пасол Фінляндыі Крыстар Мікельсан.

А супрацоўніца Аддзялення фінскага пасольства ў Мінску Вольга Бушмакова паведаміла: “Не прайшло яшчэ і паловы гэтага юбілейнага году, а ў Беларусі шостая ўжо кніжка выйшла ў перакладзе з фінскай. Зазвычай менш выдаем”.

Чытайце па тэме:  Аляксандр Тамковіч: Калі б нехта сказаў, што мы будзем будаваць АЭС, я б адправіў яго да псіхіятра

Яўген Бяласін, фота аўтара,

для Беларускай праўды


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.