З дзікім узорам непісьменнасці сутыкнуўся мінчанін Віктар Янчурэвіч, які балатуецца ў Мінскі гарадскі савет па Трактаразаводскай выбарчай акрузе №57. На невялікім кавалку паперы дапушчаныя адразу пяць памылак!

Віктар Янчурэвіч (у цэнтры) збірае подпісы, Facebook

 

Старшыня раённай Партызанскай выбарчай акругі Мінска С.Юрэвіч выдаў Віктару Янчурэвічу “пасведчанне (сапраўднае пры прад’яўленні дакумента, што паДсвечвае асобу)”. З “шапкі” пасведчання можна даведацца, што яно выдана пад “Выбары дэпуТАЎ”, а  ніжэй – што яго ўладальнік “з’яўляецца членОм ініцыятыўнай групПы грамадзян па вылучэнню” В.Янчурэвіча “кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў дваДцаць восьмага склікання”.

Пасведчанне надрукаванае па-беларуску, а персанальныя звесткі ўнесеныя ў паперку па-руску.

Кажуць, што большасць выбарчых камісіяў складаюцца з педагогаў. Калі так, то за будучыню беларускай адукацыі ўжо нават і не страшна. А “падсвечаныя” дэпутаты дадуць жару ўсёй краіне.

Беларуская праўда

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: