У Мінску на вуліцы з’явіўся бар Kalinouski, паведамляе Франак Вячорка.

Сцены абклеены цытатамі з “Мужыцкай праўды”, адна з іх: “Не народ для ўрада, а ўрад — для народа”.

Лагатып — Ū, то бок у нескладовае лацінкай. Меню называецца “Кактэльная праўда”. Напоі — аўтарскія настойкі і кактэйлі з беларускімі назвамі месяцаў.

Паўсюль адсылкі да асобы Каліноўскага і году паўстаньня — “1863”. Усё аздабленне —па-беларуску. Дэталі — таксамс прадуманыя: напрыклад, на сталах стаяць каласкі ў вазачцы. Мабыць, паўстанскія.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...