Пра гэта паведамілі самі назіральнікі, яны знаходзяцца ў аўтазаку. Затрыманне адбылося каля плошчы Якуба Коласа. 

 

Таццяна Мастыкіна, i Наста Лойка. Фото: http://spring96.org

 

Шэсць назіральнікаў “Вясны”, затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі: Максім Кавалёў, Таццяна Мастыкіна, Андрусь Крэчка, Гана Саханкова, Наста Лойка.

“Акуратна і хутка сказалі ўсіх затрымаць”, – перадала словы міліцыянераў Наста Лойка.

З 12.30 няма сувязі з Зміцерам Салаўёвым, ён быў на Коласа з пасведчаннем назіральніка і анкетай. Таксама няму сувязі з назіральнікам Юрыем Волчакам. Назіральніца Наста Васільчук знаходзіцца ў сінім міліцэйскім бусіку.

Вядома, што Насту Лойка даставілі ў Савецкі РУУС.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: