У Мінску раніцой 6 мая затрыманы Уладзімір Някляеў.

Палітыка затрымалі каля 10-й гадзіны побач з уласным домам, аведаміла ягоная жонка Вольга Някляева.

Затрыманне Някляева звязваюць з адміністрацыйнай справай за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 17 лютага ў Мінску, за які мае адседзець 5 сутак арышту.

«Было нечакана. Мы колы збіраліся ў машыне мяняць. Затрымліваў АМАП, але спакойна, — апавяла Вольга Радыё Свабода. — Сказалі, што вязуць на Акрэсціна. Цяпер рыхтую яму перадачу».

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: