Дэпартамэнт выканання пакаранняў МУС   адказаў  на   паведамленні  праваабаронцаў з арганізацыі абароны правоў вязняў пра тое, што ў Жодзінскай турме трымаюць галадоўку да 20 чалавек.

Жодзінская турма, ілюстрацыйнае фота

 

«Паводле стану на 27 кастрычніка 2017 году ў турме № 8 знаходзяцца 4 асуджаныя, якія адмаўляюцца ад прыёму ежы. Прычынай адмовы з’яўляецца іх нязгода адбываць пакаранне ў камэрах, абсталяваных сыстэмай відэаназірання. Разам з тым, усе чацвёра рэгулярна ўжываюць наяўныя ў іх прадукты харчавання. Галадоўнікі знаходзяцца пад сталым наглядам мэдпэрсаналу папраўчай установы. Іх стан здароўя ацэньваецца як здавальняючы», — адзначаецца ў паведамленні.

У МУС адзначаюць, што ўсе чацвёра асуджаныя за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы (вымагальніцтва з прымяненнем гвалту; злоснае хуліганства; збыт наркотыкаў, у тым ліку непаўналетнім, у складзе арганізаванай групы асобаў; злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) і прысуджаныя да доўгіх тэрмінаў пазбаўлення волі — ад 8 да 15 гадоў.

«Усе яны былі пераведзеныя ў Жодзінскую турму на тры гады ў мэтах выканання судовых пастановаў за неаднаразовыя парушэнні рэжыму ўтрымання ў калёніях. За час адбыцця пакарання ў турме яны таксама шматкроць парушалі ўстаноўлены парадак знаходжання», — заяўляюць у МУС.

Пра галадоўку вязняў жодзінскай турмы № 8, якіх утрымліваюць на турэмным рэжыме, паведамілі праваабаронцы з арганізацыі абароны правоў вязняў «Новая плятформа інавэйшн». У галадоўцы бяруць удзел да 20 чалавек. Гэта вязні з камэр № 8–16, што на першым паверсе першага корпусу турмы.

Чытайце па тэме:  Общество законопослушных нарушителей: 89% беларусов в возрасте от 18 до 50 лет привлекались к административной ответственности

Дзяжурны турмы № 8 лейтэнант Русак адмовіўся нешта паведамляць пра галадоўку і называць тэлефоны, па якіх можна спраўдзіць звесткі праваабаронцаў.

Што паведамляюць праваабаронцы

Як паведаміў раней Свабодзе кіраўнік «Новай плятформы інавэйшн» Андрэй Бандарэнка, праваабаронцам стала вядома, што «адзін з галадоўнікаў не прымаў ежу ўжо 30 дзён, цяпер ён, верагодна, у турэмным шпіталі, як і другі вязень. Нехта з іх дамогся, каб прызначылі апэрацыю. Ці галадаюць гэтыя два вязні, ня ведаем, але астатнія працягваюць галадоўку. Усяго галадала да 20 чалавек з розных камэр».

Андрэй Бандарэнка

 

«Патрабуюць нармальнага мэдычнага абслугоўвання, скардзяцца на дрэнную ваду, якую немагчыма піць, на ежу, якую немагчыма есці. Кажуць, што знаходзяцца ў камэрах з бэтоннай падлогай, што забаронена, але рамонту ня робяць. Што на вокнах усталявалі плястыкавыя шчыты, пасля чаго амаль няма цыркуляцыі паветра і мала святла. Што не даюць дзе сушыць рэчы, а ў камэрах ад сушкі рэчаў стаіць вільгаць, ды яшчэ і караюць за гэта. Патрабаванняў нямала, але адміністрацыя амаль нічога ня робіць. Пра большасць патрабаванняў вязням кажуць, што фінансавых магчымасцяў няма, вось галадоўка і працягваецца», — удакладніў Андрэй Бандарэнка.

Cвабода


Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.