Анісія Казлюк вярталася ў Беларусь з праваабарончага форуму ў Вільні ўвечары 22 кастрычніка. Яна з’яўляецца актывісткай праваабарончага цэнтру «Вясна». На мяжы яе пратрымалі некалькі гадзінаў, а потым адпусцілі дадому.

Фота : Facebook

 

Падчас агляду на мяжы былі ўважліва правераныя асабістыя рэчы, асаблівую цікавасць выклікала кніга Алеся Бяляцкага. Памежнікі распытвалі дзяўчыну аб тым, што рабіла ў Вільні, чым займаецца цяпер.

«У вас свая складаная праца, а ў нас свая» – вымавіў мне на развітанне старэйшы лейтэнант. А кнігу мне ўсё ж вярнулі» – распавяла валанцёрка.

Кніга Алеся Бяляцкага “Халоднае крыло Радзімы”

 

Памежнікі зрабілі копію пашпарту Анісіі Казлюк і адпусцілі.

20-21 кастрычніка ў Вільні праходзіў IV Беларускі праваабарончы форум, дзе бралі ўдзел каля 140 асобаў з розных праваабарончых арганізацыяў Беларусі, а таксама асобныя эксперты. На форуме абмяркоўваліся рэпрэсіі супраць праваабаронцаў, палітычных актывістаў і іншыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Алесь Бяляцкі падпісвае падпісвае кнігу. Анісія Казлюк справа. Фота Ірыны Арахоўскай

 

26 верасня ў Менску адбыліся ператрусы ў сацыяльных актывістаў, у тым ліку і ў доме Анісіі Казлюк.

belsat.eu

Чытайце па тэме:  Задержанных на рок-концерте под Минском отпустили, протоколы отправили на доработку

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest

Дадаць каментар

E-mail is already registered on the site. Please use the увайсці форма or увядзіце іншы.

You entered an incorrect username or password

На жаль, вы павінны ўвайсці ў сістэму.