У інстаграм-канале novosti_novopolotsk.polotsk з’явілася відэа з камеры назірання на будынку «Полацк-Шкловалакно». На запісы відаць, як легкавы аўтамабіль заносіць і ён заязджае ў натоўп на прыпынку грамадскага транспарту.

Інцыдэнт адбыўся 15 студзеня. На прыпынак пад’язджаў аўтобус, людзі рыхтаваліся да пасадкі. Многія стаялі спіной да аўтамабіля, які заносіла проста на іх. Іншыя паспелі заўважыць машыну і адбегчы. Аўтамабіль уехаў у натоўп, людзі ўпалі, піша Наша ніва.

 

Пасля гэтага кіроўца легкавога аўтамабіля з’ехаў за межы бачнасці камеры.

На шчасце, у здарэнні ніхто сур’ёзна не пацярпеў.

Кіроўцу аўтамабіля затрымалі супрацоўнікамі ДАІ па месцы жыхарства, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Аўтамабіль праваахоўнікі знайшлі кінутым на вуліцы за кіламетр ад дома.

На 31-гадовага жыхара Полацка склалі сем адміністрацыйных пратаколаў. Раней ён ужо быў пазбаўлены правоў за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

 

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: