Гэта вынікае са звестак, якія «Белсату» агучыла польскае Міністэрства замежных справаў. У мінулым годзе польскія кансулаты ў Беларусі выдалі больш як 35 тысячаў працоўных візаў. Гэта амаль на 20 тысячаў болей, чым у 2016-м годзе. І ў 7 разоў болей, чым у 2015-м годзе.

Агулам беларусам летась выдалі амаль 419 тысячаў шэнгенскіх і нацыянальных візаў.

Паводле звестак МЗС Польшчы, вырасла і колькасць унёскаў на Карту паляка – амаль на тры тысячы ў параўнанні з 2016-ым.

«Найперш гэта вельмі адлюстроўвае эканамічную сітуацыю ў Беларусі. Людзі імкнуцца вырвацца з беспрацоўя, вырвацца з замкнёнага кола праблемаў у Беларусі», – кажа «Белсату» сустаршыня «Беларускага дому» ў Варшаве Уладзімір Кобец.

Са жніўня «Беларускі дом» кансультуе грамадзянаў Беларусі адносна візавых і працоўных пытанняў. Попыт на такія паслугі вялізны. Беларусы прыходзяць, пішуць і тэлефануюць у Беларускі дом штодня.

«Гэта людзі як зусім маладыя, студэнты, так і людзі ўжо пенсійнага ўзросту. Людзі, якім нават за 60 год прымаюць свядомае рашэнне з’ехаць з краіны і пачаць працу тут, у Польшчы. Пры гэтым не грэбуюць зусім простай працай», – дадае Кобец.

З першага студзеня мінімальны заробак у Польшчы складае 2 100 злотых, ці $ 620 долараў. А сярэдні заробак у польскіх фірмах у снежні склаў амаль 4973 злотых (каля $ 1473) – найвышэйшы паказнік у гісторыі краіны.

Чытайце па тэме:  У Польшчы беларус асуджаны за шпіянаж на 7 гадоў турмы
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: