Польскі Інстытут нацыянальнай памяці апраўдаў Ромуальда Райса «Бурага», сьцьвярджаючы, што ранейшыя высновы Інстытуту аб яго ўдзеле ў генацыдзе этнічна беларускага насельніцтва на Падляшшы былі «хібнымі», паведамляе Радыё Свабода.

Марш нацыяналістаў у Гайнаўцы ў памяць Рамуальда Райса «Бурага», люты 2018

 

У 2005 годзе сьледчыя Інстытуту нацыянальнай памяці, які займаецца камуністычнымі і нацысцкімі злачынствамі супраць польскай нацыі, зрабілі выснову, што дзеяньні камандзіра польскага антыкамуністычнага падпольля Ромуальда Райса (мянушка «Буры») у студзені-лютым 1946 году «мелі прыкметы генацыду» ў адносінах да праваслаўных беларусаў.

Цяпер Інстытут нацыянальнай памяці, у якім, пасьля прыходу да ўлады партыі Права і справядлівасьць Яраслава Качыньскага, зьмянілася кіраўніцтва, скасаваў высновы сьледчых з 2005 году, называючы іх «хібнымі». Адначасова Інстытут заявіў, што адзіным правамоцным рашэньнем у справе «Бурага» зьяўляецца судовая пастанова з 1995 году, якая скасавала сьмяротны прысуд «Бураму» з 1949 году і рэабілітавала яго, вырашыўшы, што ён у 1946 годзе знаходзіўся ў «абставінах вышэйшай неабходнасьці, якая прымушала яго рабіць дзеяньні не заўсёды адназначныя этычна». А гэта, у сьвятле закону, азначае, што за «Бурым» няма ніякай віны.

Прафесар Алег Латышонак у каментары Радыё Рацыя адзначае, што невядомы аўтар (або аўтары) спасылаюцца на некалькі артыкулаў і кнігу:

– Цяжка зразумець, на падставе чаго створаны гэты дакумент. Ён супярэчыць вынікам следства, якое праводзіла Камісія па даследаванні злачынстваў супраць польскай нацыі. І калі нехта ў Інстытуце Нацыянальнай Памяці, прачытаўшы тры артыкулы і кніжку, прыйшоў да высновы, што раней нешта не так было, то следства павінна быць узноўленае. Таксама невядома, хто фактычна за гэтым дакументам стаіць, бо ніхто яго канкрэтна не падпісаў. Я лічу, што гэта абсалютнае непаразуменне.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: