Нядаўна святар атрымаў заўвагу ад свайго біскупа, якому не спадабалася “голае” выступленне ксяндза.

42-гадовы ксёндз Артур Капрань, які служыць у вёсцы Асячніца ў Легніцкай дыяцэзіі на паўднёвым захадзе Польшчы, мае як на святара нетыповае хобі. Вось ужо 16 гадоў ксёндз Артур займаецца культурызмам і прымае ўдзел у спаборніцтвах. Акрамя таго, ён актыўны ў сацыяльных сетках і працуе ў якасці спартыўнага трэнэра, піша Польскае Радыё.

На днях адбыліся агульнапольскія спаборніцтвы па культурызме, падчас якіх Артур Капрань заняў чацвёртае месца. Мерапрыемства было паказанае па адным з тэлеканалаў. У сюжэце ксёндз Артур выступіў, як і прынята падчас спаборніцтваў па культурызме, у адной бялізне. Гэта не спадабалася Легніцкаму біскупу, які святару звярнуў увагу.

Святар папрасіў прабачэнне ва ўсіх, каго мог закрануць від амаль голага ксяндза, і паабяцаў, што ў будучым будзе больш асцярожна падыходзіць да прэзэнтацыі сваіх спартыўных дасягненняў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што спорт у яго быў і застанецца адным з прыярытэтаў у жыцці.

фота: print screen instagram ксяндза Артура Капраня

Чытайце па тэме:  Польша отказывается от девятимиллиардного кредита МВФ
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: