У Гданьску ствараюць самы вялікі ў свеце бурштынавы алтар як знак удзячнасці Богу за клопат пра польскі народ. Ідэя з’явілася ў 2000 годзе, калі была створана бурштынавая манстранцыя вышынёй у паўтара метры, паведамляе Catholic.by.

JAN HLEBOWICZ /FOTO GOŚĆ

 

Праз 14 гадоў па ініцыятыве Мітрапаліта Гданьскага Славоя Глудзя было прынята рашэнне стварыць на яе аснове паўнавартасны алтар. Першым быў зроблены бурштынавы вінаграднік, які сімвалізуе Хрыста. Наступнымі элементамі стануць палі з бурштынавымі каласамі, як сімвал Эўхарыстыі, і шэраг іншых элементаў, у прыватнасці, крыжы.

Як паведамляе партал gosc.pl, вышыня алтара будзе складаць 12 метраў, шырыня — 10 метраў, а агульны аб’ём — 12 квадратных метраў.

Стваральнікі алтара плануюць, што першыя вынікі працы можна будзе ўбачыць у канцы 2017 года.

Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект:

Загрузка...