Яго адкрыў прэзыдэнт Анджэй Дуда разам з кіраўнікамі Македоніі й Грузіі.

Krynica-Zdrój, 05.09.2017. Prezydent RP Andrzej Duda (P) i prezydent Gruzji Giorgi Margwelaszwili (L) PAP/Grzegorz Momot

 

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда адкрыў Эканамічны форум у курортным гарадку Крыніца на поўдні Польшчы ў гарах Заходнія Карпаты, паведамляе  Польскае Радыё.

Крыніцкі эканамічны форум праходзіць 27-ы раз, гэта адно з найбольш вядомых і прэстыжных месцаў сустрэч і перамоў палітыкаў, прадпрымальнікаў і грамадзкіх дзеячаў у нашым рэгіёне Эўропы.

Анджэй Дуда адкрыў эканамічнае мерапрыемства разам з прэзыдэнтамі Македоніі Георге Іванавым і Грузіі Георгі Маргвелашвілі.
Таксама сёння ў рамках форуму кіраўнік польскай дзяржавы сустрэнецца з прадпрымальнікамі.

Штогод у Крыніцы ўручаецца ўзнагарода – “Чалавек года” крыніцкага форуму. Сёлета ім стала прэм’ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла.

Чытайце па тэме:  У Польшчы рыхтуюць новую канстытуцыю
Навіны ад Belprauda.org у Telegram. Падпісвайцеся на наш канал https://t.me/belprauda.

Recommend to friends
  • gplus
  • pinterest
Поддержать проект: